Старонка:Вянок (1927).djvu/78

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Ўстань, навальніца, мкні нанова,
Ўзвый вецер з ёю за адно!
У віхры уляціць палова, —
Пакіне чыстае зярнё.
Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Ўсплясьні ваду — і пэрлаў горы
На бераг выкіне яно.