Старонка:Вянок (1927).djvu/81

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Ой, чаму я стаў поэтам
Ў нашай беднай старане?
Грудзі ныюць, цела вяне,
А спачыць ня можна мне:
Думкі з розуму ліюцца,
Пачуцьцё з душы бяжыць…
Мо’ за імі кроў палыне —
І тады ўжо досі жыць!