Старонка:Вянок (1927).djvu/84

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Бледны, хілы ўсё-ж люблю я
Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон!
Ён у жылах кроў хвалюе,
Ў ім жыцьцё струёю плешча, вее хмелем ён.

Верш такі, — як дар прыроды —
Вінаграднае, густое, цёмнае віно:
Дні ідуць, праходзяць годы, —
Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.