Старонка:Вянок (1927).djvu/85

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

…passe sans laisser même
Son ombre sur le mur

V. Hugo.

Жывеш нявечна, чалавек, —
Перажыві-ж у момэнт век!

Каб хвалявалася жыцьцё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуцьцё
Ня раз, ня два пайшло!

Жыві і цэльнасьці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэньні паўнаты
Свайго шырокага жыцьця —
Бяз болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця.