Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Ўпадзе пясчынка хоць адна, — Жамчугом патро́ху робіцца яна! Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, Там кавалак грубага жыцьця, — Ў жомчуг зьвернецца ён сілай пачуцьця!