Старонка:Вянок (1927).djvu/89

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Сьвяча бліскучая зіяе,
Каб расступілася імгла;
Ў яе агню — краса жывая, —
Яна прыгожа і сьвятла.

Ўблізі матыль дрыжыць ад болю
Прываблены з імглы агнём,
Ён рынуўся туды бяз волі
І сьмерць спаткаў у ём.

Сьвяча гарыць. З яе ліецца
За кропляй кропля, як раса,
А матылёк ужо ня б’ецца:
Табе ахвяра ён, краса!