Старонка:Вянок (1927).djvu/93

Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Вы кажаце мне, што душа у поэта,
Калі спараджае ён дзіўныя вершы,
Нябесным агнём абагрэта,
І ў час той між люду ён — першы…

Ах, дзякуй вам, дзякуй на гэтай прамове;
Душа мая, пэўна, шчасьлівай была-бы,
Калі-б я ня ведаў, панове,
Што пекна сьпяваюць і жабы.