Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/18

Гэта старонка была вычытаная

Скажа шчыра,
Што ты сапраўдны быў поэт…
І прыдзем мы,
І зложым гімны…
Памёр поэт… агню няма…
І вось пад гэты боль
Нястрымны
Хтось скажа — жыў ён не дарма.
Хачу портрэт у чорны колер
Ўзяць, а ў душы,
Нібы праз дым,
Твая прыснілася мне
Доля, —
Жыць і памерці маладым.
Згасае лямпа…
Ў сэрцы цёмна…
Скажы, о, брат... скажы, нашто
Я сьніў цябе
І сьніў твой помнік?..
… І ўжо ніяк далей ня помню,
Як сьлёзы ўпалі над лістом…

|}