Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

Пракляцьце, кат табе і злодзей,
Цябе пракляў
Мой родны край.
Такім, як ты, сказаў ён:
— Годзе,
Даволі сэрца надрываць!..

Так я стаяў,
Так марыў ў нівах
Маіх прастораў залатых,
І ў глыбіні душы шчасьлівай
Зьнікаў туман, праходзіў дым…