Старонка:Вільгэльм Тэль (1934). Старонкі 124—125.pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

ЧАЦВЕРТАЯ ДЗЕЯ

ПЕРШАЯ З‘ЯВА

Усходні бераг Фірвальдштэцкага возера. Крутыя скалы дзіўнай формы ў глыбіні сцэны. Возера хвалюецца, чуваць шум хваляў, чуваць удары грому; блішчыць маланка.
Кунц з Герзау, рыбак, рыбакоў хлопец.

Кунц.

Я бачыў сам, вы можаце паверыць;
Ўсё адбылося так, як я казаў.

Рыбак.

Пад вартай Тэль адвезены у Кюснахт,
Найлепшы у краіне чалавек,
Што больш за ўсіх паўстанню дапамог-бы.

Кунц.

Праз возера павёз яго ляндфогт;
Яны былі гатовы ўжо ў дарогу,
Калі я выйшаў з Флюэльна; ды бура,
Якая набліжаецца цяпер,
Прымусіла мяне сюды прычаліць;
Магчыма іх таксама затрымала.

Рыбак.

Тэль у кайданах і ва ўладзе фогта.