Гэта старонка не была вычытаная
Вальтэр.
Дык толькі у лясах яны палююць?
Тэль.
Дзічына, птушкі ўсе належаць пану.
Вальтэр.
Мо ловяць яны рыбу у рацэ?
Тэль.
І рэкі з морам каралю належаць.
Вальтэр.
Хто-ж ён такі, што ўсе яго баяцца?
Тэль.
Усіх бароніць ён і корміць ўсіх.
Вальтэр.
Не могуць хіба самі бараніцца?
Тэль.
Не можа там сусед суседу верыць.
Вальтэр.
Было-б мне цесна ў той краіне дальняй;
Тут пад лавінамі мне лепей жыць.
Тэль.
Так, лепш, мой сын, мець ледзяныя горы
Над галавой, чым злога чалавека.
Вальтэр.
Глянь, бацька, на кіі там капялюш.
Тэль.
А што нам капялюш той? Пойдзем, сынку!
(Калі ён хоча ісці далей, Фрысхардт затуляе яму дзідай дарогу).