Гэта старонка не была вычытаная
Фрысхардт.
У імя імператара! Ні з месца.
Тэль (хапаецца за дзіду).
Чаго вам трэба? Дайце мне прайсці.
Фрысхардт.
Парушылі загад вы; пойдзем з намі!
Лейтхольд.
Не аддалі капелюшу пашаны.
Тэль.
Друг, дай прайсці!
Фрысхардт.
Ну, жыва, у турму!
Вальтэр.
Бацьку ў турму? Сюды! На дапамогу!
(Гукае ў глыбіню).
Ратуйце, людзі добрыя, ратуйце!
Гвалт! Гвалт! Яны вядуць яго ў турму.
Рэсерман пастар і Петэрман закрыстыян праходзяць міма з трыма мужчынамі.
Закрыстыян.
Што тут?
Рэсельман.
Чаго ты хочаш ад яго?
Фрысхардт.
Ён вораг імператара і здраднік.
Тэль (сціскае яго).
Я здраднік?