Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/133

Гэта старонка не была вычытаная

Рыбак.

Тады хавацца трэба,
Бо двойчы бог не вырве з яго рук.

Тэль.

Як тут бліжэй прайсці на Арт і Кюснахт?

Рыбак.

Дарога простая ідзе праз Штэйнен;
А карацейшы патаемны шлях

Пакажа вам мой хлопец цераз Лёверц.

Тэль (падае яму руку).

Хай бог узнагародзіць вас.
Бывайце. (Ідзе і вяртаецца назад).
У Рутлі вы прысягу не прыймалі?
Я чуў пра вас, здаецца!

Рыбак.

Я там быў
І прысягаў я ў вернасці саюзу.

Тэль.

Дык будзьце ласкавы, схадзіце ў Бюргляйн!

Сумуе мая жонка там. Скажыце,
Што я уратаваны і схаваны.

Рыбак.

А ці сказаць, куды пайшлі вы?

Тэль.

Убачыце вы цесця там майго
Ды іншых, што у Рутлі прысягалі.
Павінны мужнасць захаваць яны;
Скажыце, Тэль на волі, поўны сіл;
І пра мяне яны пачуюць хутка.