Гэта старонка не была вычытаная
Рыбак.
Што вы надумалі? Скажыце смела!
Тэль.
Як выканаю — загавораць ўсе. (Адыходзіць).
Рыбак.
Дарогу, Енні, пакажы. Ў час добры!
Ён выканае тое, што надумаў. (Адыходзіць).
ДРУГАЯ З‘ЯВА
Зала ў замку Атынгаўзена.
Барон, паміраючы, у крэсле. Вальтэр Фюрст, Штаўффахер, Мельхталь і Баўмгартэн акружаюць яго. Вальтэр Тэль на каленях каля паміраючага.
Вальтэр Фюрст.
Ужо ўсё скончылася, ён памёр.
Штаўффахер.
Ляжыць ён не як мертвы. Бач пушынка
Варушыцца ля губ! Спакойны сон
Яго, і радасць твар яго пакрыла.
(Баўмгартэн ідзе да дзвярэй і гаворыць з некім).
Вальтэр Фюрст (да Баўмгартэна).
Хто там?
Баўмгартэн (ідзе назад).
Гедвіга гэта, ваша дочка;
Пабачыць хоча хлопчыка і вас.
(Вальтэр Тэль устае).
Вальтэр Фюрст.
Чым яе ўсцешыць? Сам я у тузе!
Набеглі на мяне усе няшчасці.
Гедвіга (урываючыся гвалтам).
Дзе сын мой? Пакажыце мне яго!