Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/143

Гэта старонка не была вычытаная

Шаноўны дзядзька, дайце руку мне!
І вашу руку дайце мне, Мельхталь.
Не адварочвайцеся ад мяне!
Прыміце ў вернасці маю прысягу.

Вальтэр Фюрст.

Дай яму руку. Ён давер‘я варты,
Цяпер.

Мельхталь.

Вы пагарджалі селянінам.
Чаго-ж ад вас павінны мы чакаць?

Рудэнц.

Не згадвайце памылак маладосці!

Штаўффахер (да Мельхталя).

Адзінства загадаў нам дабрадзей наш.
Успомніце.

Мельхталь.

Вось вам мая рука!
Ціск рук сялянскіх, пане, варты слова.
Мужчыны! Рыцары — нішто без нас!
І годнасць нашая старэй за вашу!

Рудэнц.

Мячом сваім яе абараню я.

Мельхталь.

Барон, рука, што жорсткую зямлю
Разварушыла і зрабіла плоднай,
І грудзі здолее абараніць.

Рудэнц.

Вы
Мне будзьце грудзьмі, вас абараню я,
Адны з другімі будзем мы мацней.