Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/15

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРШАЯ ДЗЕЯ

ПЕРШАЯ З‘ЯВА

Высокі скалісты бераг Фірвальдштэцкага возера процілеглы Швіцу[1]. Ад возера ідзе невялічкая затока, непадалёку ад берагу хатка. Рыбакоў хлопчык плыве ў чоўне. Праз возера відаць зялёныя лугавіны, вёскі і двары Швіца, залітыя сонечным святлом. Налева ад гледача відаць вяршыні і адрогі, апавітыя хмарамі; направа ў далечыні цягнуцца снегавыя горы. Перад падняццем заслоны чуваць бляянне быдла і меладычныя гукі званочкаў; гэтыя гукі нейкі час чутны яшчэ і на адкрытай сцэне.

Рыбакоў сын (пяе ў чоўне).

Гладзь возера ззяе і вабіць усмешкай.
Спіць хлопчык на ясным яго ўзбярэжжы.
Вось чуе ён гукі,
Як флейты уздох,
Як ангелаў спевы
У райскіх садох.
Прачнуўся ад мары шчаслівай сваей,
Палошчуцца хвалі ля самых грудзей.

  1. Фірвальдштэцкае возера знаходзіцца паміж чатырох кантонаў Швейцарыі (Швіц, Уры, Унтэрвальдэн і Люцэрн).
    Дзея разгортваецца на беразе кантона Уры.