Гэта старонка не была вычытаная
Жанчына я! Каб я была мужчынам,
Знайшла-б я лепшы спосаб, чымся тут
Валяцца ў пыле.
(У далечыні ізноў чуваць вясельная музыка).
Геслер.
Дзе мае ўсе слугі?
Хай прэч яе прагоняць, а то я
Забудуся і сам зраблю што-небудзь.
Рудольф.
Адсталі слугі вашы, пане фогт;
Наверсе затрымала іх вяселле.
Геслер.
Занадта смірны я яшчэ ўладар
З народам гэтым — вольнасці зашмат тут,
Не ўсё яшчэ наладжана як след —
Але ўсё зменіцца, клянуся я:
І іхную упартасць я зламлю,
Гарэзны дух свабоды я зніштожу,
Краіне гэтай новы я закон
Дам Я жадаю…
(Страла пранізвае яго; ён хапае рукою за
сэрца і пачынае падаць. Слабым голасам).
сэрца і пачынае падаць. Слабым голасам).
Божа міласэрдны…
Рудольф.
Пан ляндфогт! Божа! Што гэта? Адкуль?
Армгарда (ускаквае).
Забойства! Ён упаў! Паранен!
Пранізана стралою яго сэрца.