Гэта старонка не была вычытаная
Гедвіга.
Увядзі яго, няхай крыху аддыша;
Хай бачыць, што ў гасцінны трапіў дом.
(Выходзіць і вяртаецца з кубкам).
Вільгельм (да манаха).
Зайдзіце, дзядзька. Маці вас напоіць.
Вальтэр.
Зайдзіце, і з дарогі адпачыньце.
Манах (палахліва аглядаючыся).
Дзе я? Скажыце у якой краіне?
Вальтэр.
Як можаце не знаць вы? Мо‘ зблудзілі
Вы ў Бюрглен трапілі, ў кантоне Уры,
Адсюль дарога йдзе на Шэхенталь.
Манах (да Гедвігі, якая адступае).
Ці вы адна? А гаспадар не ў хаце?
Гедвіга.
Яго чакаю я. Але што з вамі?
Нядобрае ў вачах вашых я бачу.
Ну, але усё-ж напіцеся, вазьміце. (Працягвае
кубак).
кубак).
Манах.
Хоць без пітва і млее маё сэрца,
Не буду піць, раней мне абяцайце…
Гедвіга.
Не рушце вы мяне, не падыходзьце,
Там стойце, тады слухаць буду я.