Гэта старонка не была вычытаная
Тэль.
Няшчасны, мабыць знаў цябе твой дзядзька,
Што не даваў табе зямлі і ўлады!
Ты сам цяпер сваім учынкам дзікім
Яго прысуд жахліва апраўдаў.
А дзе-ж паплечнікі твае ў забойстве?
Парыцыда.
Там, куды духі помсты завялі іх;
Пасля той справы я ўжо іх не бачыў.
Тэль.
Асуджан ты і друг цябе пакіне,
А вораг над табою мае волю.
Парыцыда.
Затым і абыходжу я дарогі
І ў хату я пастукацца баюся,
Ў пустыню накіроўваю я крокі;
І страшны сам сабе блуджу ў гарах
І сам перад сабою адступаю,
Убачыўшы свой твар у ручаі.
Калі ў вас людскасць і спагада ёсць… (Падае
перад ім на калені).
перад ім на калені).
Тэль (адвярнуўшыся).
Устаньце, ўстаньце!
Парыцыда.
Не, не ўстану я
Пакуль вы не дасце мне дапамогі.
Тэль.
Я, грэшны, ці магу дапамагчы вам?
Але устаньце; хоць і злую справу
Зрабілі, ўсё-ж вы — чалавек. Я так-жа;