Гэта старонка не была вычытаная
Там развітайцеся з зямлёй нямецкай,
І строма бурная другой ракі
Пакажа ў Італію дарогу.
(Чуцен гук многіх альпійскіх ражкоў).
Прэч! Чую галасы я!
Гедвіга (убягае).
Дзе ты, Тэль?
Мой бацька йдзе. І разам з ім ідуць
Усе саюзнікі.
Парыцыда (закрываецца).
О гора мне!
Я не магу застацца у шчаслівых!
Тэль.
Ідзі, Гедвіга, накармі яго
І на дарогу дай, бо яго шлях
Далёкі і прыпынку там няма.
Хутчэй! Ідуць!
Гедвіга.
Хто ён?
Тэль.
Лепш не пытай!
Калі-ж ён пойдзе, вочы адвярні,
Каб не глядзець, у які бок пайшоў ён.
Парыцыда ўзрушана падыходзіць да Тэля, але той дае яму знак рукой і йдзе. Калі абодва выходзяць у розныя бакі, сцэна мяняецца.