Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/20

Гэта старонка не была вычытаная

Баўмгартэн.

Раней ратуйце, раскажу усё потым.

Верні.

Вы у крыві, што здарылася з вамі?

Баўмгартэн.

Імперскі фогт, што ў Росбергу сядзеў…

Куоні.

Як? Вольфеншысен? Ён цябе сцігуе?

Баўмгартэн.

Не будзе шкодзіць ён. Яго забіў я.

Усе (адступаюць назад).

Вялікі божа! Што зрабілі вы?

Баўмгартэн.

Што-б кожны вольны чалавек зрабіў.
За ганьбу я сваю яму памсціўся,
За гвалт над домам, за знявагу жонкі.

Куоні.

Дык значыць фогт зняважыў гонар ваш?

Баўмгартэн.

Што ён не споўніў злосны свой намер,
Ў тым вінен бог, дый шчэ мая сякера.

Верні.

Скрышылі вы яму сякерай чэрап?

Куоні.

Ой, раскажыце, часу яшчэ шмат,

Пакуль ад берагу ён човен свой адвяжа.

Баўмгартэн.

Я дровы сек у лесе, да мяне
Прыбегла жонка у смяротным страху.