Гэта старонка не была вычытаная
Баўмгартэн (абнімае яго калені).
Хай бог ратуе вас — мяне ратуйце!
Верні.
Тут справа аб жыцці. Рыбак, будзь
міласэрдны.
Куоні.
Ён бацька. Жонка ёсць і дзеці у яго.
(Новы выбух навальніцы).
Руоды.
Што? Я жыццём таксама рызыкую;
Ёсць жонка і дзіця ў мяне — зірніце-ж,
Як смаліць, як шалёна хвалі круціць
І як вада кіпіць у глыбіні.
Я рад-бы выратаваць чалавека;
Як бачыце, магчымасці няма.
Баўмгартэн (усё яшчэ на каленях).
Дык я павінен ворагам аддацца,
Ратунак бачыўшы перад сабой?
Той бераг блізкі, і яго я бачу,
Яго мой голас можа дасягнуць,
Вось човен, што мяне-б мог перавезці.
А я без дапамогі мушу згінуць.
Куоні.
Хто там ідзе?
Верні.
Тэль з Бюрглейна, пазнаў я.
Тэль (узброены лукам[1]).
- ↑ У Шыллера заўсёды замест лука — „Armbrust“, гэта значыць арбалет, самастрэл — лук з драўляным прыкладам і курком.