Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/26

Гэта старонка не была вычытаная

Скачыце ўслед, калі паддаць вам ходу,
Дык вы яго дагоніце адразу.

2-гі коннік.

Пракляты! Вырваўся ён з нашых рук.

1-шы коннік (да пастуха і рыбака).

За тое, што яму дапамаглі вы,
Мы пакараем вас — разгонім статак,

А хаты вашы спалім і зруйнуем. (Ад‘язджаюць)

Сеппі (бяжыць ім услед).

Мае авечкі!

Куоні (за ім).

О, мой слаўны статак!

Верні.

Драпежнікі!

Руоды (ломячы рукі).

О, справядлівасць неба,

Калі-ж краіны гэтай збаўца прыйдзе? (Ідзе за імі).


ДРУГАЯ З‘ЯВА.

Штайнен у Швіцы; перад домам Штаўффахера на дарозе ля маста стаіць ліпа. Вернер Штаўффахер і Пфайфер з Люцэрна ідуць размаўляючы.

Пфайфер.

Так, пане Штаўффахер, я вам кажу,
Не прысягайце Аўстрыі[1], пакуль

Магчыма гэта, будзьце цвёрдым, мужным.
  1. Кантон Люцэрн у 1291 г. належыў Аўстрыі; Пфайфер, які паходзіць з Люцэрна, адчуўшы, як відаць, прыгнёт Аўстрыі, перасцерагае Штаўффахера.