Гэта старонка не была вычытаная
Ідзіце ў гэту хату, там жыве
Штаўффахер — родны бацька ўсіх бяздольных.
А вось і сам ён тут — хадзем за мной.
(Ідуць да яго. Сцэна мяняецца).
ТРЭЦЯЯ З‘ЯВА
Пляц у Альторфе[1]. На ўзвышшы ў глыбіні відаць будаўніцтва крэпасці, якая пабудавана ўжо настолькі, што мае пэўную форму: задняя частка скончана, пярэдняя яшчэ ў рыштаваннях, па якіх уніз і ўверх ходзяць рабочыя; на высокім даху сядзіць бляхар — усё ў руху, у рабоце.
Цівун, Муляр, яго памочнікі і чаляднікі.
Цівун, Муляр, яго памочнікі і чаляднікі.
Цівун (з кіем падганяе рабочых).
Даволі гуляў, падавай камення!
Сюды, ды вапну з цэментам нясіце.
Як прыйдзе пан ляндфогт, хай бачыць ён,
Што праца йдзе. Як слімакі плятуцца…
(Да двух работнікаў, што нясуць каменні).
Што праца йдзе. Як слімакі плятуцца…
(Да двух работнікаў, што нясуць каменні).
Ці-ж гэтак носяць? Удвая дадаць!
Вось гультаі, абы як адчапіцца.
1-шы чаляднік.
Нялёгка нам самім цягаць каменне,
З якога нам будуецца турма.
Цівун.
Хто там бурчыць? Паганейшы народ,
- ↑ Галоўны горад кантона Уры. На цэнтральным пляцу ў г. Альторфе, на тым месцы, дзе паводле народнага падання быў выстаўлены капялюш ландфогта Геслера, стаіць цяпер помнік Тэлю як сімвал незалежнасці швейцарскай буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі.