Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/37

Гэта старонка не была вычытаная
Чуваць барабан, уваходзяць людзі, якія нясуць капялюш, пачэплены на кій, за імі ідзе вястун. Жанчыны і дзеці шумліва ўслед за імі напаўняюць сцэну.

1-шы чаляднік.

Што гэта значыць? Слухайце уважна.

Муляр.

Што за пацеха? Што за капялюш?

Вястун.

У імя імператара! Слухайце!

Чаляднікі.

Ціха, слухайце!

Вястун.

На капялюш зірніце, людзі Уры.
Ухвалена, на кій высокі уздзеўшы,
Яго паставіць пасярод Альторфа.
І вось жаданне і загад ляндфогта:
Той капялюш, нібы яго самога,
Вітаць, чало схіліўшы, на каленях.

Кароль[1] праз гэта хоча знаць пакорных.

Жыццё і скарб свой каралю аддасць
Той, хто загаду гэтага не споўніць.

(Народ голасна смяецца, б‘е барабан, усе праходзяць).

1-шы чаляднік.

Прыдумаў нечуваны здзек ляндфогт.
Каб капялюш яго мы шанавалі!
Ці бачыў хто падобнае, скажыце!

  1. Германскі імператар Альбрэхт I, быў адначасова аўстрыйскім герцагам. Швейцарцы на дагаворных началах прызнавалі над сабой вярхоўнае ўладарства германскага імператара, але адмаўляліся лічыць сябе падданымі аўстрыйскага герцагства.