Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/44

Гэта старонка не была вычытаная

Вы з Флюэльна[1] цяпер, мо‘ чулі што,
Пакуль дайшлі да гэтага парога?

Штаўффахер (сядае).

Вялікі новы бачыў я будынак
Гатовы ўжо, не усцешыў ён мяне.

Вальтэр Фюрст.

О, друг, вы зразумелі ўсё адразу!

Штаўффахер.

Такіх у Уры не было ніколі —
Людская памяць турмаў тут не знае,
Труна тут толькі крэпасцю была.

Вальтэр Фюрст.

Труна свабоды гэта. Вось імя.

Штаўффахер.

Я, Вальтэр Фюрст, ад вас хаваць не буду,
Што прывяло мяне сюды не глупства;
Мяне гнятуць турботы. Я прыгнёт
Пакінуў дома, тут прыгнёт знаходжу.
Ці можам мы далей цярпець маўкліва,
Калі прыгнёту не відаць канца?
Швейцарац быў спрадвеку вольным,
Прывыклі мы да звычаяў свабодных.
Падобных не бывала тут часоў
З тых дзён, калі пастух падняўся ў горы.

Вальтэр Фюрст.

Так, прыкладаў падобных мы не знаем!

І наш шляхетны пан фон-Атынгаўзен,

  1. Гарадок на паўднёвым беразе Фірвальдштэцкага возера.