Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/49

Гэта старонка не была вычытаная

Сярод усіх прыслужнікаў яго
Знайду я. Для мяне няма жыцця ўжо
Пакуль я беспатольную тугу

Крывёю подлаю з душы не змыю. (Хоча ісці).

Вальтэр Фюрст.

Чакайце, вам яго не напалохаць!
У Сарнене ў сваім высокім замку

З бяссілля вашага ён будзе толькі кпіць.

Мельхталь.

Каб жыў ён у палацы ледзяным

На Шрэкхорне ці нават і на Юнгфрау[1],
Дзе вечны снег ляжыць, і там-бы я
Знайшоў яго; каб два дзесяткі хлопцаў
Пайшло са мной, разбурылі-б мы крэпасць.

Калі ніхто не пойдзе, калі ўсе вы,
За хаты ды за статкі баючыся,
Перад тыранам схіліцеся, я
Адзін збяру у горы пастухоў,
І там, пад вольным дахам неба ім —
Са свежай думкай і здаровым сэрцам,
Пра страшнае злачынства раскажу.

Штаўффахер (да Вальтэра Фюрста).

Даспела ўжо. Ці будзем мы чакаць,
Каб стала горш?

Мельхталь.

Не, горш не можа быць.
Чаго-ж яшчэ баяцца, калі вочам
Свяціць у лобе стала небяспечна?

  1. Адна з самых высокіх гор у Швейцарыі.