Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/51

Гэта старонка не была вычытаная

Вы самі ўсе бацькі, гаспадары
Жадаеце сабе сыноў выгодных,
Каб шанавалі вашу сівізну
І зоры вочаў вашых баранілі.
О, калі ў вас яшчэ не адабралі
Жыццё і хату, калі вашы вочы
Яшчэ спакойна ззяюць у вачніцах,
Дык не цурайцеся і нашых бед.
Над вамі так-жа звіс тыранаў меч,
Як бацька мой, стараліся і вы

Аўстрыйскую зламаць несправядлівасць

І небяспека ў нас адна і тая-ж.

Штаўффахер (да Вальтэра Фюрста).

Рашайце вы, а я пайду за вамі.

Вальтэр Фюрст.

Паслухаем яшчэ, што нам паны

Фон-Атынгаўзены, фон-Сілінгены скажуць —

Імёны іх нам шмат сяброў дадуць.

Мельхталь.

Скажыце мне адно імя між гор,
Якое шанавалі-б больш за вашы!
З надзеяю глядзіць на вас народ,
Уплыў вялікі мае ваша слова.
Вы спадчынай бацькоў сваіх багаты
І самі шмат прыдбалі, дык на што-ж
Паны нам? Мы управімся і самі!
Ці-ж мы адны ў краіне? Я мяркую,
Што самі мы патрапім бараніцца.