Гэта старонка не была вычытаная
І Альцэльнца[1] пашлем ў лясы таксама
Збіраць людзей і узнімаць краіну.
Мельхталь.
А як мы будзем весткі пасылаць,
Каб ашукаць тырана падазронасць?
Штаўффахер.
Мы сыйдземся у Брунене ці ў Трэйбе,
Там дзе гандлёвых караблёў стаянка.
Вальтэр Фюрст.
Адкрыта так нам дзейнічаць не можна?
За возерам насупраць Мітэнштэйна,
Там, дзе ідзе дарога ў Брунен, ёсць
У лесе захаваная палянка;
У пастухоў яна завецца Рутлі,
На ёй усюды выкарчаван лес.
(Мельхталю).
Там нашыя мяжуюцца кантоны
І можна у зусім кароткі час
Туды даплыць са швіца ў лёгкім чоўне.
Таемнай сцежкай можам мы туды
У час начны прыходзіць на нараду.
І кожны дзесяць выбраных людзей
Туды прывесці можа за сабою.
Там можна раіцца аб нашых справах
І давяршыць іх з божай дапамогай.
Штаўффахер.
Хай будзе так. Давайце, злучым рукі,
Адну з адной, і так як мы цяпер
- ↑ Гэта значыць Баўмгартэна, які жыве ў Альцэльне.