Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/60

Гэта старонка не была вычытаная

Ах, Улі! Заставайся са сваімі!
Не йдзі ты ў Альторф. О, не пакідай
Святую справу бацькаўшчыны нашай!
Апошні ў родзе я Маё імя
Канчаецца са мной. Вось шчыт
з шаломам;
Яны са мною пойдуць у магілу.
І мушу думаць перад смерцю я,
Што ты павекі толькі мне зачыніш,
Каб паспяшыць да новых ўладароў
І ўсё дабро маё, што я ад бога
Свабодна ўзяў, ад Аўстрыі прыняць!

Рудэнц.

Дарэмна каралю мы супярэчым,
Яму пакорны ўсе; ці-ж мы адны
Упарта будзем тузацца і рвацца,
Каб той ланцуг краін перамагчы,
Якім ён абкружыў з усіх бакоў нас?
Яго ўсе рынкі і суды, яго
Гандлёвыя шляхі, за конскі груз
Бярэ ён нават мыта на Гатардзе[1].
Як у цянётах, мы яго зямлёй
З усіх бакоў абвіты і замкнуты[2].
Імперыя паможа? Што-ж яна

Сама супроць магутнасці аўстрыйскай?

Ні бог, ні імператар не памогуць.

  1. Праход у Альпах, праз які ідзе шлях з Германіі ў Італію.
  2. Лясныя кантоны былі з усіх бакоў абкружаны аўстрыйскімі ўладаннямі.