Заходзіў у пустыя хаткі я
Гаспадаром і госцем, і нарэшце
Дабраўся да жылля жывых людзей.
Данеслася ужо ў даліны тыя
Пра новае злачынства навіна;
Я спатыкаў пашану і спагаду
Ля ўсіх дзвярэй, куды-б я ні пастукаў.
І я знайшоў у гэтых простых душах
Нянавісць да сучаснага парадку;
Як Альпы іх заўсёды з года ў год
Ўсё тыя-ж узгадоўваюць расліны,
Іх ручаі нязменныя і хмары,
Нязменна ад дзядоў перадаецца
Да ўнукаў і ўсё тым-жа застаецца.
Не любяць новых выдумак яны
У жыцця нязменна роўным ходзе.
Гасцінна яны ціснулі мне рукі
Іржавыя мячы са сцен здымалі
І ў вочах іх запальваўся яскрава
Адвагі бляск, калі я называў
Святыя для сялян між гор імёны —
Ваша і Фюрстава. І што вы ім
Ні загадаеце, выконваць кляліся,
Кляліся аж да смерці йсці за вамі.
Так я хадзіў пад моцнаю апекай
Гасціннасці з падворку да падворку.
Калі-ж ў даліну родную прыйшоў,
Дзе у мяне багатае сваяцтва,
Калі старога бацьку адшукаў,