Мельхталь.
Штаўффахер.
Калі іх клікалі, яны ішлі
І пад імперскім біліся штандарам.
Хадзілі і ў Італію за ім,
Каб для яго ўзяць рымскую карону.
А дома кіраваліся і самі
Па звычаях і правілах даўнейшых;
Судзіў адных забойцаў імператар.
Для гэтага пастаўлены быу граф,
Які сядзеў за межамі краіны.
Судзіць забойцаў клікалі яго
І пад адкрытым небам чыста, ясна
Судзіў ён суд, людзей не баючыся.
Ці ёсць тут знак, каб мы былі рабы?
Калі хто гэтак думае, хай скажа.
Хоф.
Не, ўсё было так, як казалі вы,
Прыгнёту мы не зносілі ніколі.
Штаўффахер.
Мы імператару адмовілі у тых
Правах, што ён папам падараваў,
І калі людзі манастыра
Эйнзідэльна, забраць хацелі горы,
Дзе быдла мы сваё паслі спрадвеку,
Абат прыслаў імперскі ліст, якім
Яму давалася зямля пустая,
Нібы ніхто не знаў, што гэта наша.