Гэта старонка не была вычытаная
І што-ж зрабіў кароль? Надзеў вяночак
І кажа: „Вось аздоба маладосці“.
Маўэр.
Ўсе чулі. Справядлівасці і права
Кароль не дасць. Ратуйце сябе самі.
Рэдынг.
Адно і застаецца. Будзем думаць,
Як справу нашу да канца давесці.
Вальтэр Фюрст (уваходзіць у кола).
Мы хочам скінуць наш цяжкі ярэм;
Свае правы старыя, што ўзялі
Ад прадзедаў, мы хочам захаваць,
А новых дабівацца мы не будзем.
Хай імператар возьме што належыць;
Хто мае пана, служыць хай яму.
Мейер.
Ад Аўстрыі я атрымаў свой лен.
Вальтэр Фюрст.
Плаціце ёй усё, што вы павінны.
Іост Вейлер.
Падаткі пану Раперсвейлю я плачу.
Вальтэр Фюрст.
Дык паранейшаму яму плаціце.
Рэсельман.
Жыву пад Тюрыхскім манастыром.
Вальтэр Фюрст.
Плаціце ў манастыр ўсё, што належыць.