Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/85

Гэта старонка не была вычытаная

Штаўффахер.

Глядзіце, каб не асцярогся вораг, —

Занадта шмат людзей пра справу знае.

Мейер.

Ў лясных кантонах не бывае здрайцаў.

Рэсельман.

Занадта спрытны здрадзіць яшчэ лепш.

Вальтэр Фюрст.

Марудзіць будзем, дык закончаць крэпасць

У Альторфе, мацнейшым стане фогт.

Мейер.

Вы пра сябе ўсё!

Закрыстыян.

Вы несправядлівы.

Мейер (з запалам).

Несправядлівы? Мы? Як можа Уры
Нам так казаць.

Рэдынг.

Спакой! Дзе ваша клятва?

Мейер.

Так, трэба змоўкнуць, калі Швіц за Уры.

Рэдынг.

Я вас абвінавачваю прад радай —
Запальчывасцю губіце вы справу.
Хіба вы ўсе не за адно стаіце.

Вінкельрыд.

Лепш пачакалі-б да калядаў мы,
Калі па звычаю, мы ўсе павінны
З‘яўляцца з падарункамі да форта.