Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/88

Гэта старонка не была вычытаная
Мы хочам быць свабоднымі, як продкі;

Памерці лепш, чым у няволі жыць.
(Усе паўтараюць).
Надзеі мы на бога пакладаем,
Нас не спужае сіла чалавека.
(Усе паўтараюць. Сяляне абнімаюцца).

Штаўффахер.

Хай кожны ідзе ціха сваім шляхам
Да родных і да прыяцеляў бліжніх.
Пастух, пасі спакойна статак свой
І набірай людзей для нашай справы;
Пакуль што мы яшчэ крыху пацерпім.
Цярпіце. Хай расце разлік з тыранам.
Наступіць дзень апошняе расплаты —
Заплаціць ён усе свае даўгі.

Трымайце-ж гнеў вы справядлівы свой,

Для будучыні помсту захавайце.
Агульную рабуе справу той,
Каго свой толькі інтарэс цікавіць.

(У той час, як яны ціха расходзяцца ў тры розныя бакі, урачыста грае аркестр, пустая сцэна застаецца некаторы час адкрытай і відаць першыя праменні сонца, узыходзячага над ледзянымі гарамі).

|}