Гэта старонка не была вычытаная
Як трэснуў пад табою лёд і ты,
Яшчэ жывы, знікаеш у магіле.
Ах, адусюль стральца пільнуе смерць
І мае яна тысячу абліччаў;
Няшчаснейшае гэта рамяство,
Што ў прорву скінуць можа ў кожны момант.
Тэль.
Хто рушыць смела, з яснай свежай думкай,
Паклаўшыся на бога, на свой гарт,
Той вырвецца з усякае бяды;
Не страшны горы тым, хто у іх радзіўся.
(Закончыўшы сваю працу, адкладае
сякеру ў бок).
Цяпер служыць нам доўга будуць дзверы.
Сякера ў хаце — цесляра не трэба.
(Бярэ капялюш).
Гедвіга.
Куды ты пойдзеш,
Тэль.
У Альторф да бацькі.
Гедвіга.
Скажы, ты небяспечнае задумаў?
Тэль.
Адкуль ты гэта ўзяла?
Ёсць змова
Гедвіга.
На фогтаў. Ужо была на Рутлі рада,
Я ведаю, што ты ў саюзе з імі.