Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/92

Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Я з імі там не быў, але ніколі
Краіне не адмоўлю, як пакліча.

Гедвіга.

Цябе пашлюць туды, дзе небяспечней,
Цяжэйшае узложаць на цябе.

Тэль.

Павінен кожны выканаць, што можа.

Гедвіга.

Ты перавёз таксама унтэрвальдца
У буру цераз возера. То цуд быў,
Што вы не згінулі. Ці думаў ты тады
Пра жонку і дзяцей?

Тэль.

Пра іх я помніў,
І для дзяцей я выратаваў бацьку.

Гедвіга.

Па бурным возеры плысці — ды гэта-ж

Не верыць богу, выпрабоўваць бога.

Тэль.

Хто думае зашмат, той мала зробіць.

Гедвіга.

Ты заўжды ўсім дапамагаць гатоў;
Глядзі, табе ў бядзе ці дапамогуць.

Тэль.

Дай бог не мець патрэбы ў дапамозе.
(Бярэ лук і стрэлы).

Гедвіга.

На што бярэш ты лук? Пакінь яго.