Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

Бо не ушанаваў капелюша,

Што тут вісіць, каб распазнаць пакорных.

Учынак твой ёсць здрада прада мной.

Тэль.

Даруйце, пане. Я не знаў нічога
І не хацеў нікога я зняважыць.
Не быу-бы Тэлем я. Клянуся вам,
Што гэтага ніколі больш не будзе.

Геслер (пасля некаторага маўчання).

Я чуў, што ты стралец выдатны, Тэль,
І што мастацкі ты ўладаеш лукам.

Вальтэр Тэль.

І гэта праўда, яблыка адразу
За сто шагоў збівае з дрэва бацька.

Геслер.

Тэль, гэта сын твой?

Тэль.

Так, ласкавы пане!

Геслер.

І больш няма дзяцей?

Тэль.

Двух маю я.

Геслер.

Каторага-ж найболей любіш ты?

Тэль.

Абодва мілы мне, ласкавы пане.

Геслер.

Ну, Тэль, калі ты яблыка збіваеш
За сто шагоў, дык мне сваё мастацтва