Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Геслер.

Тэль, стой!

Тэль (вяртаецца).

Што загадаеце?

Геслер.

Схаваў ты
Стралу другую у сябе. Так! Так!
Я бачыў. Для чаго зрабіў ты гэта?

Тэль (збянтэжаны).

Такі ёсць звычай у стральцоў, мой пане.

Геслер.

Не, Тэль, адказу гэтага мне мала,
Другое нешта гэта азначае.
Ты праўду шчырую скажы мне, Тэль;
Што-б ні было — жыццё табе дарую.
На што схаваў стралу ты?
Добра, пане,

Тэль.

Калі жыццё вы мне падаравалі,
То я вам праўду шчырую скажу.

(Вымае з-за пазухі страху і страшлівым поглядам глядзіць на ляндфогта).

Я гэтаю стралой забіў-бы вас,
Калі-б у сына выпадкова трапіў
І я-б на гэты раз ужо не схібіў.

Геслер.

Ну, Тэль, жыццё табе падараваў я,
Я даў у гэтым рыцарскае слова.
Але, пазнаўшы злую тваю думку,