Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

Навала дзікая, будзь панам ты
Ідзіце медзвядзі, ваўкі старыя
З вялікіх пушчаў! Ваша ўся зямля!

Хлопец.

Хто жыць цяпер захоча тут без волі?
Як глыбіня раве, як вір шумуе!
Ніколі не кіпеў ён так жахліва.

Рыбак.

Страляць свайму дзіцяці ў галаву, —
Калі загад такі давалі бацьку?
І як прыродзе ў гневе не паўстаць
Супроць такога… Не здзіўлюся я,
Калі пападаюць у хвалі скалы,
Усе зубцы, ўсе вежы ледзяныя
Растануць і з вершалін пацякуць,
Калі пасыплюцца ў бяздонне горы,
Калі другі патоп усё наўкол
Залье і ўсё, што тут жыве, затопіць.
(Чуваць звон).

Хлопец.

Паслухайце, там звоняць на гары
Заўважылі ў няшчасці човен, мабыць,

І звон усіх склікае на малітву. (Узлазіць на
ўзвышша).

Рыбак.

Няшчасны човен той, які цяпер
У гэтай страшнай зыбаецца люльцы.
Не дапаможа ні стырно ні стырнік,
Пануе бура, а вятрыі хвалі
Гуляюць з чалавекам, як з мячом.
Нідзе няма затокі для прыпынку.