Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

Панурыя, суровыя наўкола
Ўздымаюцца адны старыя скалы,
Наставіўшы свае крутыя грудзі.

Хлопец (паказвае налева).

Глянь, бацька, човен з Флюэльна плыве.

Рыбак.

Ратуй няшчасных, божа. Калі бура
У гэтую пратоку іх загоніць,
Закруціцца, як ашалелы звер,

Што б‘ецца паміж крат жалезных клеткі,

У страху не знаходзячы дзвярэй;
Там строма сціснута ў абоймах скал,
Што шчыльна паўздымаліся да неба.

(Узбіраецца на ўзвышша).

Хлопец.

Ляндфогта Уры гэта човен, бацька,
Я пазнаю чырвоны знак і сцяг.

Рыбак.

Вялікі божа. Так гэта ён сам,
Ляндфогт плыве. Кіруе ён сюды,
І ў чоўне тым вязе сваю ахвяру.
Яго дагоняць зараз рукі помсты,
Адчуе ён уладу над сабой.
Яго загадаў хвалі не пачуюць,
Галоў сваіх схіляць не стануць скалы
Перад яго капелюшом. Не трэба
Маліцца. Хай яго суд божы судзіць.

Хлопец.

Не за ляндфогта я малюся. Толькі
За Тэля я малюся, што з ім разам!