Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/126

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Рыбак.

Сляпая неразумная навала.
Каб аднаго нягодніка скараць

Ўвесь човен ты з плаўцамі разам губіш.

Хлопец.

Глядзі, глядзі, шчасліва праплылі
Ля Бугістрата[1]; але сіла буры
Да Тэйфельсмюнстэра[37] адбіла іх
І кінула назад да Аксенберга.
Не бачу болей іх я.

Рыбак.

Там Хакмесер[37],
Дзе не адзін ужо разбіўся човен;
Калі яны яго не абмінулі,
То паляціць на трэскі човен іх
І да астатку ўсе яны загінуць.
У іх на борце добры стырнік ёсць:
Адзін Тэль ўсіх іх выратаваць можа;
Але кайданы на яго руках.

(Вільгельм Тэль з лукам. Ён ідзе шпаркімі крокамі, здзіўлена аглядаецца кругом і праяўляе вялікае ўзрушанне. Сярод сцэны падае на калені, кладзе рукі на зямлю і потым уздымае іх да неба.)

Хлопец (заўважыў яго).

Глянь, бацька, чалавек там на каленях.

Рыбак.

Ён рукі на зямлю паклаў і мне
Здаецца, што нібыта не ў сабе ён.

  1. Бугістрат, Тайфельсмюнстэр, Аксенберг, Хакмесер — скалы каля ўсходняга і заходняга берагоў Фірвальдштэцкага возера.