Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/127

Гэта старонка не была вычытаная

Хлопец (ідзе наперад).

Што бачу я? Глянь, бацька, глянь хутчэй.

Рыбак (набліжаецца).

Хто гэта? Божа мой! Ды гэта-ж Тэль.
Як трапілі сюды вы?

Хлопец.

Хіба ў чоўне
Вы не былі закуты у кайданы?

Рыбак.

Не выпраўлялі хіба ў Кюснахт вас?

Тэль (устае).

Я вольны.

Рыбак і Хлопец.

Вольны? Гэта цуд нябесны.

Хлопец.

Адкуль вы?

Тэль.

З чоўна.

Рыбак.

З чоуна? Нечувана!

Хлопец.

А дзе ляндфогт?

Тэль.

Па хвалях ён імчыцца.

Рыбак.

Дапраўды? Але-ж вы? Якім вы чынам?

Як пазбыліся ланцугоў сваіх?