Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Бог дапамог мне. Слухайце мяне.

Рыбак і Хлопец.

О, раскажыце.

Тэль.

Што было ў Альторфе,
Вы ведаеце?

Рыбак.

Ведаем! Кажыце.

Тэль.

Як загадаў звязаць мяне ляндфогт

І меўся ў замак свой завезці ў Кюснахт…

Рыбак.

І выплыў з Флюэлена разам з вамі.
Мы ведаем. Далей апавядайце.

Тэль.

Я звязаны ляжаў на дне у чоўне
Без сіл, без абароны, без надзеі
Убачыць калі-небудзь сонца бляск,
Убачыць жонкі твар і дзетак любых.
Са смуткам я на хвалі паглядаў…

Рыбак.

Няшчасны чалавек!

Тэль.

Так мы плылі,
Ляндфогт, Рудольф Харрас і слугі з імі,
Але і лук мой і каўчан ляжалі
На палубе ля самага стырна.
І вось як толькі абыйшлі мы мыс