Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

У сутарэнне змрочнае яго
Ў тузе не сыйдзе шчырая спагада.
Ах, у страшлівым гэтым змроку ён
Зняможацца. Як тая ружа Альпаў
Адразу вяне ў вільгаці балот,
Так і яму не жыць без бляска сонца,
Без горнага гаючага паветра.
Ў няволі! Ён! Жыццё яго — свабода,
Ў цямніцы ён не зможа жыць.

Штаўффахер.

О, супакойцеся. Усё мы зробім,
Каб зруйнаваць ягоную турму.

Гедвіга.

Што зробіце вы без яго? Пакуль
Быў вольны Тэль, тады была надзея,
Тады нявіннасць прыяцеля мела,
Тады прыгнечаны меў паратунак.
Тэль ратаваў усіх вас. Але ўсе вы
Не можаце парваць яго кайданы.
(Барон абуджаецца).

Баўмгартэн.

Ціха

Атынгаўзен.

Дзе ён?

Штаўффахер.

Хто?

Атынгаўзен.

Ён патрэбен мне,
Мяне пакінуў у апошні час!