Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

О, гора мне. Апошні погляд мой
Павінен згубу бацькаўшчыны бачыць!
Затым я дасягнуў вяршынь жыцця,
Каб пахаваць з сабою ўсе надзеі

Штаўффахер (да Вальтэра Фюрста).

Няўжо ў такой тузе сканае ён?
І мы яму апошнюю гадзіну
Надзеяй не асветлім? Пан барон!
Уздыміце дух ваш! Мы ўжо не зусім
Пакінуты, мы абарону маем.

Атынгаўзен.

Хто-ж вас бароніць?

Вальтэр Фюрст.

Самі мы. Пазнайце!
Паміж сабою тры краіны нашы
Дагаварыліся прагнаць тыранаў.
Саюз заключаны. Прысягай моцнай
Мы звязаны. І справу мы пачнем

Перш, чымся год пачне свой новы круг.

Вы ў вольнай будзеце ляжаць зямлі.

Атынгаўзен.

Скажыце мне! Заключаны саюз?

Мельхталь.

Паўстануць у адзін і той жа дзень
Лясныя тры кантоны. Ўсё гатова
І у сакрэце моцным захавана
Дасюль, хоць ведаюць пра гэта сотні.
Тыраны пад сабой не маюць глебы,
І злічаны ўжо дні іх панавання,
Ўжо хутка і слядоў іх тут не будзе.