Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

Штусі.

Бывайце, Вы чакаеце кагосьці?

Тэль.

Чакаю.

Штусі.

Дык шчасліва вам вярнуцца!
Вы ці не з Уры? Наш ласкавы пан

Ляндфогт адтуль прыйсці павінен сёння.

Падарожны (праходзіць).

Ляндфогта не чакайце сёння. Рэкі
Ад ліўняў сёння выйшлі з берагоў,
І ўсе масты іх строма пазрывала.
(Тэль устае).

Армгарда (выходзіць наперад).

Яго не будзе?

Штусі.

Да яго вы хіба?

Армгарда.

А як-жа.

Штусі.

Дык чаго вы сталі тут.
Ў лагчыне гэтай на яго дарозе?

Армгарда.

Тут прыйдзецца яму мяне паслухаць.

Фрысхардт (шпарка ўваходзіць і крычыць).

Гэй, прэч з дарогі! Мой ласкавы пан
Ляндфогт сюды за мною следам едзе.
(Тэль выходзіць).