Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

Армгарда (жвава).

Ляндфогт едзе!

(Яна выходзіць са сваімі дзяцьмі наперад. Геслер
і Рудольф Харрас
паказваюцца наверсе на конях).

Штусі (да Фрысхардта).

Як вы прайшлі праз рэчкі?

Фрысхардт.

Мы з возерам змагаліся, прыяцель,
І не баімся горнае вады.

Штусі.

На чоўне вы былі у навальніцу?

Фрысхардт.

Так! І навек запомню гэта я.

Штусі.

О, раскажыце.

Фрысхардт.

Трэба йсці наперад

У замак, абвясціць прыезд ляндфогта.
(Выходзіць).

Штусі.

Каб людзі добрыя былі у чоўне,
Дык патанулі-б ўсе да аднаго;

Такія ж пройдуць і агонь і воду. (Аглядаецца).
Дзе-ж той стралец, з якім я гаварыў?
(Выходзіць).

Геслер і Рудольф Харрас на конях.

Геслер.

Скажыце, што вам трэба ад мяне;
Я імператару служу аддана.