Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/156

Гэта старонка не была вычытаная

Рудольф (скочыўшы з каня).

Якая жудасць! Божа! Пане рыцар,
Хутчэй паклічце бога, бо цяпер
Над вамі смерць.

Геслер.

О, гэта Тэлеў стрэл.

(Спаўзае з каня на рукі Рудольфа Харраса;

Харрас кладзе яго на лаву).

Тэль (з‘яўляецца на вяршыні скалы).

Пазнаў стральца, другога не пазнаеш!
Ўсе хаты вольныя, нявіннасць ад цябе

Уратавана. Шкодзіць больш не будзеш.

(Знікае з вяршыні. Збягаецца народ).

Штусі (наперадзе).

Што гэта? Што тут сталася такое?

Армгарда.

Ляндфогт насмерць паранены стралой.

Народ (убягаючы).

Хто тут паранены?

(У той час як пярэднія паязджане ўжо на сцэне, рэшта застаецца наверсе, музыка не спыняецца).

Рудольф Харрас.

Крывёй ён сыйдзе.
Шукайце дапамогі! Ўзяць забойцу!
Няшчасны чалавек, які канец твой;
А слоў маіх ты слухаць не хацеў.

Штусі.

Дальбог збялеў увесь ён, без жыцця.