Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

І чуецца голас:
„Хлопчык, ты — мой!
Я соннага ў прорву
Вазьму з сабой.

Пастух (на гары). Пастушая песня.

Бывайце, лугі!
І выган багаты!
Расходзіцца статак,
Бо лета прайшло.
Збіраемся ў горы ізноў мы вярнуцца,
Як клікне зязюля, як песні прачнуцца,
Як зноў апранецца у кветкі зямля,
І ў маі крыніцы па ёй зазвіняць.
Бывайце, лугі!
І выган багаты!
Расходзіцца статак,
Бо лета прайшло.

Альпійскі паляўнічы (паказваецца насупроць на вяршыні скалы).

Грыміць навальніца і горы дрыжаць,
Крутою пуцінай стральца не спужаць.
Па горах лядовых
Ён смела ідзе,
Вясна там не грэе,
Трава не расце;
І морам шырокім туман, нібы дым,
Хавае унізе людзей, гарады.
І толькі ў разрывы
Ён бачыць зямлю,